Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы 2022

З 19 па 23 верасня ў школе прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

На працягу тыдня ўсе неабыякавыя да роднага слова настаўнікі і вучні размаўлялі па-беларуску (акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”), у 6-9 класах рыхтавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”, вучні 2, 4, 6, 7 класаў стваралі воблакі слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, а 1-4 класы паўдзельнічалі ў марафоне “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень).

“Натхнёныя Бацькаўшчынай” – так можна назваць знакамітых беларусаў, відэасюжэты пра якіх маглі ўбачыць вучні 9-10 класаў на ўроках і пазакласных мерапрыемствах. З задавальненнем 2, 4, 9, 10 класы прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”.

У школьнай бібліятэцы былі арганізаваны выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” і выстава, прысвечаная знакамітым землякам “Майстры слова”.

Вучні 8 класа завочна наведваліся ў беларускі тэатр. Адбыўся прагляд урыўкаў беларускамоўнай пастаноўкі А.Дударава “Вечар”.

З задавальненнем вучні 5-9 класаў паўдзельнічалі ў гастранамічным фэсце “Беларуская кухня”, а вучні 6, 9,10,11 класаў – у паказе адзення ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе”.

Для вучняў 3 класа быў прадстаўлен праект “Літаратурная гасцеўня” і мастар-клас “Тчэ, забыўшыся рука”, які правяла майстар раённага Дома рамёслаў Яфімава Н.

Сярод вучняў 7-11 классаў адбыўся конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”, а пачатковыя класы паўдзельнічалі ў квэст-гульне “Фальклор, фальклор – душа народа”, гульні-падарожжы “Ці ведаеш ты сваю мову?” і гульні па станцыях “Падарожжа па Беларусі”.

Завяршыўся тыдзень стартам творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.

фотасправаздача з мерапрыемстваў

Разделы сайта